Новости собора

Молебен в память свт. Луки Крымского (Войно-Ясенецкого)

IMG_5136-19-06-17-23-3811 июня 2017 в Свято-Петро-Павловском соборе в г. Минске в день памяти свт. Луки Крымского (Войно-Ясенецкого) был отслужен молебен с акафистом перед иконой с частицей его святых мощей. Около ста человек собрались помолиться Святителю Луке и поклониться святыне.

Продолжить чтение

Святочная літургія ў дзень памяці мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх

_DSC682527 красавіка 2017 года, у чацвер 2-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска, левы прытвор якога асвячоны ў гонар святых мучанікаў Віленскіх.

Продолжить чтение

Богаслужэнне ў Курапатах

курапаты 06922 красавіка 2017 г. а 14-й гадзіне на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу Курапаты адбудзецца памінальнае богаслужэнне ў памяць усіх нявінна забітых у ХХ стагоддзі, у час ганенняў на духавенства і вернікаў. Мерапрыемства, прымеркаванае да Дня пасхальнага памінання спачылых – Радаўніцы, адбудзецца ў рамках Праграмы агульнацаркоўных мерапрыемстваў да 100-годдзя пачатку ганенняў на Праваслаўную Царкву.

Паніхіду ўзначаліць іерэй Адрыян Латушка, настаяцель Успенскага прыхода в. Цна Мінскага р-на.   

Месца збору – цэнтр мемарыяльнага комплексу, каля трох крыжоў.

Христос Воскресе!

Хрыстос Уваскрэс! Χριστος Aνεστη!

У памяць протапрасвітара Віталія Баравога і паэтэсы Ларысы Геніюш

DSCF32997 красавіка ў Петра-Паўлаўскім саборы маліліся аб упакаенні рабоў Божых багаслова і царкоўнага дзеяча протапрасвітара Віталія Баравога († 2008) і паэтэсы Ларысы Геніюш († 1983). Іх дзень памяці прыпадае  на свята Дабравешчання і ўжо традыцыйна адзначаецца сугубай заўпакойнай малітвай у Петра-Паўлаўскім саборы Мінска, Жыровіцкім Успенскім манастыры, у Параф’янаве Докшыцкага раёна – радзіме айца Віталія, і Зэльве – радзіме Ларысы Геніюш.

 

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 53