Выдавецтва сабора прымае ўдзел у ХХ Міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

Выдавецтва сабора прымае ўдзел у ХХ Міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашыЗ 6 па 10 лютага 2013 г. выдавецтва Свята-Петра-Паўлаўскага сабора прымае ўдзел у ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Стэнд выдавецтва знаходзіцца на другім паверсе Нацыянальнага выставачнага цэнтра “БелЭкспа” (Мінск, вул. Я. Купалы, 27). У экспазіцыі выдавецтва прадстаўлены:
пераклады Свяшчэннага Пісання на беларускую мову;
Малітваслоў на беларускай мове;
– выданні па гісторыі Праваслаўя ў Беларусі;
даведачныя выданні пра сучасны стан Беларускай Праваслаўнай Царквы;
– "Беларускі Праваслаўны Каляндар" і тэматычны царкоўны каляндар на рускай мове на 2013 год
– штогадовы навукова-асветніцкі альманах "Праваслаўе".

Выстаўка працуе ў сераду, чацвер, пятніцу і суботу з 10-00 да 18-00, у нядзелю — да 14-00.

9 лютага ў 17.50 у зале прэзентацый Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (Нацыянальны стэнд Беларусі, D 2) адбудзецца прэзентацыя кнігі Ліляны Хаб’янавіч Джуравіч "Параскева: крыж у пустыні" на беларускай мове з удзелам перакладчыка, доктара філалагічных навук прафесара Івана Чароты.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.