У саборы адбылося ўрачыстае богаслужэнне

прастольнае свята сабора7 снежня – дзень памяці велікамучаніцы Екацярыны, прастольнае свята нашага сабора. У гонар святой асвячоны правы прыдзел храма. У 1991 годзе, якраз 7 снежня, у сценах сабора быў адслужаны першы малебен, які азнаменаваў пачатак адраджэння старажытнай святыні пасля паўвекавога забыцця.

Урачыстае богаслужэнне ўзначаліў Праасвяшчэнны Веніямін, епіскап Барысаўскі, у саслужэнні духавенства Мінскай епархіі. У сваім слове ўладыка павіншаваў свяшчэннаслужыцеляў і прыхаджан з прастольным святам, падзякаваў за працу па адраджэнню прыхода. Звяртаючыся да веруючых, уладыка Веніямін падкрэсліў важнасць уцаркаўлення, спасціжэння веравучэння, напаўнення жыцця хрысціяніна сапраўдным духоўным зместам.

Праасвяшчэнны Веніямін, епіскап Барысаўскі

святочнае богаслужэнне

свята св. Екацярыны

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.