Прыход адзначаў 25-годдзе свайго аднаўлення

maw_64067 снежня – дзень памяці святой вялікамучаніцы Екацярыны, прастольнае свята Петра-Паўлаўскага сабора.  Асаблівасцю гэтага дня стала знамянальная дата – прыход адзначаў 25-годдзе свайго аднаўлення. Чвэрць стагоддзя таму, у 1991 годзе, упершыню пасля доўгага перапынку ў храме загучала малітва, пачалося добраўпарадкаванне будынка, наладжвалася царкоўнае жыццё.

У гэты святочны дзень Бажэственную літургію ў храме ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні духавенства горада Мінска. У службе прымаў удзел Маладзёжны хор Петра-Паўлаўскага сабора пад кіраўніцтвам рэгента Юліі Міхалевіч.

Пасля літургіі Уладыка  Экзарх павіншаваў клір і духавенства са святам, звярнуўся да прыхаджан са словамі настаўлення, заклікаў браць прыклад з жыція  святой велікамучаніцы Екацярыны, асабліва ў справе выхавання хрысціянскіх маральных якасцей сучасных дзяцей і моладзі. Сярод ганаровых гасцей свята былі прадстаўнікі дзяржаўнай улады, устаноў адукацыі, благачынныя і духавенства горада Мінска, прыхаджане, якія сваёй самаадданай працай адраджалі царкоўнае жыццё ў саборы.

maw_6448

 

maw_6325

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.