Адбылася сустрэча рэдакцыі “Царкоўнае слова” і чытачамі з Маладзечаншчыны

4 траўня чытачы Маладзечаншчы сустрэліся ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы (г. Маладзечна) з супрацоўнікамі рэдакцыі беларускай праваслаўнай газеты Мінскай епархіі “Царкоўнае слова”.

Прысутныя даведаліся аб мэтах, задачах, рубрыках і тэматычных планах газеты. Задаваліся разнастайныя пытанні, гучалі адказы на іх, прымаліся прапановы, у прыватнасці, больш друкаваць матэрыялаў, разлічаных на дзяцей.
Чытачы мелі магчымасць набыць апошнія выпускі газеты і духоўную літаратуру, выдадзеную за апошнія гады выдавецкімі аддзеламі Брацтва і Свята-Петра-Паўлаўскага сабора.

У выступленнях падкрэслівалася плённасць двухбаковых сустрэч і абмеркаванняў выдавецкіх планаў газеты, неабходнасць правядзення такіх сустрэч надалей.

Бібліятэцы была падаравана падборка духоўнай літаратуры і газет.
Завяршылася сустрэча агульнай малітвай.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.