У саборы адбудзецца рэстаўрацыя насценнага роспісу

Тут пачнецца рэстаўрацыяУ Свята-Петра-Паўлаўскім саборы зноў будзе ісці рэстаўрацыя насценнага роспісу. На пэўны час рэстаўрацыйныя работы, якія вяліся раней, былі прыпынены з-за адсутнасці сродкаў. Дзякуючы Мінгарвыканкаму, сродкі цяпер знойдзены і дзяржаўнае прадпрыемства “Менская спадчына” ўзяло наш сабор пад сваю апеку, як адзін са значных культурна-гістарычных помнікаў цэнтральнай часткі сталіцы.

Рэстаўрацыя будзе і далей праводзіцца па тых методыках, якія былі распрацаваныя раней: кансервацыя і аднаўленне жывапісу, і, галоўнае, экспазіцыя адноўленнага жывапісу. Мы нарэшце зможам ўбачыць багацце, якое пакінулі нам продкі.

Новы этап работы рэстаўратараў пачнецца з алтарнай часткі, якая ў першую чаргу патрабуе ўвагі да сябе. Спачатку будуць замацоўвацца скляпенні, па якіх пайшлі вялізныя трэшчыны. Потым рэстаўратары збіраюцца даследаваць сюжэты “Захоп Хрыста воінамі” і “Нясенне крыжа”.

Гэты этап работ разлічаны на год. Потым рэстаўрацыя павінна будзе працягвацца далей, ужо ў цэнтральнай частцы храма.

Сёння яшчэ ідзе мантаж рыштаванняў – этап складаны і адказны, але ён ўжо завяршаецца і неўзабаве пачнецца сама рэстаўрацыя.

Ідзе мантаж рыштаванняў Ідзе мантаж рыштаванняў
Тут пачнецца рэстаўрацыя Трэшчыны на скляпеннях

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.