Петра-Паўлаўскі прыход наведаў праўнук былога настаяцеля (1904-1917 гг.) сабора

Мікалай Паўлавіч Гамаліцкі

4 мая 2012 года госцем Петра-Паўлаўскага прыхода быў Мікалай Паўлавіч Гамаліцкі, cтаршы навуковы супрацоўнік Нацыянальнай Акадэміі навук Узбекістана. Мікалай Паўлавіч нарадзіўся і жыве ў Ташкенце. Па лініі маці ён паходзіць са святарскага роду Афонскіх, па лінні бацькі – з роду Гамаліцкіх.

Яго прадзед протаіерэй Павел Афонскі з 1904 па 1917 год быў настаяцелем Екацярынінскага сабора ў Мінску. Айцец Павел быў адным з найбольш аўтарытэтных святароў Мінскай епархіі, з’яўляўся благачынным Мінскай гарадской царкоўнай акругі, членам Епархіяльнага савета і Праўлення Мінскай Духоўнай Семінарыі, цэнзарам Мінскіх епархіяльных ведамасцяў.

Протаіерэй Павел Афонскі быў высокаадукаваным пастырам, добрым прапаведнікам. Ён аўтар кніг “Што такое унія, як яна пачалася і як закончылася?” (1889), “Святыні горада Мінска” (1889), “Трыста гадоў у Праваслаўі: Гістарычны нарыс трохсотгоддзя існавання Мінскага Екацярынінскага сабора”. Памёр айцец Павел Афонскі ў 1917 годзе, быў пахаваны пры Екацярынінскім саборы.

 

протаіерэй Павел Афонскі

А. Павел Афонскі

У час візіту ў Беларусь Мікалай Паўлавіч прыняў удзел у царкоўна-навуковай канферэнцыі, прысвечанай 400-годдзю памяці святой праведнай Сафіі Слуцкай і 400-годдзю заснавання Петра-Паўлаўскага сабора. На другі дзень ён наведаў вёску Гарадзішча Мінскага раёна, дзе нарадзіўся і з 1838 года служыў святаром Фёдар Гамаліцкі, яго прадзед па бацьку. Храм, дзе служыў айцец Фёдар, быў разбураны ў савецкі час. Цяпер у вёсцы адроджаны прыход, богаслужэнні адбываюцца ў часовым памяшканні. Да вялікай радасці госця, удалося знайсці чатыры пахаванні сям’і Гамаліцкіх з надмагільнымі плітамі, у тым ліку надмагілле прадзеда Фёдара Іосіфавіча Гамаліцкага.

 

Мікалай Паўлавіч Гамаліцкі

У той жа дзень Мікалай Паўлавіч сустрэўся з прыхаджанамі Мінскага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, пазнаёміўся з гістарычнай часткай Мінска, наведаў мясціны, дзе калісьці жыла сям’я Афонскіх.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.