На фасадзе сабора ўстанавілі памятны знак

Памятны знак на саборы Петра і ПаўлаУ сувязі з 400-гадовым юбілеем на фасадзе Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Мінска ўстаноўлены памятны знак у гонар заснавання храма з выявай святых апосталаў Пятра і Паўла і тэкстам “У 1612 годзе быў заснаваны гэты храм, каб у ім хвала імені Гасподняму спакойна ўзносілася на вечныя часы па чыну і парадку святой праваслаўнай старажытнай веры”. На апсідзе сабора ўстаноўлена дошка ў памяць заснавальнікаў з пералікам імёнаў 52 жыхароў Мінска і Мінскага ваяводства, якія ахвяравалі сродкі на ўзвядзенне храма.

Асвячэнне памятных знакаў адбудзецца 12 ліпеня 2012 года, у дзень прастольнага свята ў гонар святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.