Выйшаў Беларускі праваслаўны каляндар на 2014 год

БЕЛАРУСКІ ПРАВАСЛАЎНЫ КАЛЯНДАР НА 2014 ГОДУ выданні змешчаны звод імёнаў святых, якія шануюцца Праваслаўнай Царквой. У дадатку змешчаны матэрыял, прысвечаны 30-годдзю ўстанаўлення святкавання Сабору Беларускіх святых (1984), прыведзены звесткі пра храмы і манастыры, асвячоныя ў гонар святых зямлі Беларускай. Нарыс прот. Плакіда Янкоўскага «Протаіерэй Міхаіл Баброўскі» прысвячаецца вядомаму багаслову, славісту і педагогу протаіерэю Міхаілу Баброўскаму. Змешчаны таксама і асобныя прадмовы асветніка і першадрукара Францыска Скарыны да кніг Бібліі ў перакладзе на сучасную беларускую мову.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.