Выдадзены насценны каляндар “Святыя зямлі Беларускай”

Выдадзены насценны каляндар “Святыя зямлі Беларускай”Сёлета будзе адзначацца 30-годдзе ўстанаўлення Сабору Беларускіх святых. У сувязі з гэтым, намаганнямі Брацтва у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія выдадзены насценны каляндар на 2014 год “Святыя зямлі Беларускай”. На календары прыведзены даты памяці беларускіх святых у парадку іх святкавання на працягу года.

Паколькі даты памяці беларускіх святых з’яўляюцца непераходзячымі, то каляндар будзе зручным і ў наступныя гады для ўсіх, хто ўшаноўвае памяць святых апекуноў зямлі Беларускай. Нагадаем, што пераходзячымі з’яўляюцца толькі дзве даты: святкаванне Сабору Беларускіх святых — у Нядзелю 3-ю пасля Пяцідзесятніцы, а таксама Сабору навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай — у Нядзелю пасля 28 кастрычніка.

Набыць каляндар можна ў кніжнай лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска, вул. Ракаўская, 4.

Выдадзены насценны каляндар “Святыя зямлі Беларускай”

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.