Братчыкі прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі «Усходнеславянскія калядкі»

Братчыкі прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі «Усходнеславянскія калядкі»2–3 лютага хор Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў прыняў удзел у XVIII Міжнародным фестывалі «Усходнеславянскія калядкі», які праходзіў у горадзе Тэрэспаль (Польшча).

У фестывалі прынялі ўдзел трыццаць калектываў з Польшчы, Беларусі, Украіны. У зале прысутнічалі архіепіскап Люблінска-Холмскай епархіі Уладыка Авель, консул Рэспублікі Беларусь у Бельску Падляскім Аляксандр Лазіцкі, прадстаўнікі мясцовай улады. Усе хоры надзвычай цёпла былі прыняты слухачамі. Па завяршэнні выступленняў удзельнікі былі ўзнагароджаны ганаровымі дыпломамі і медалямі.

На наступны дзень, у нядзелю, хор Брацтва прыняў удзел у Літургіі ў храме св. Іаана Багаслова горада Тэрэспаль.

Міжнародны фестываль «Усходнеславянскія калядкі»

Братчыкі прынялі ўдзел у Міжнародным фестывалі «Усходнеславянскія калядкі»

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.