Брацтва наведала храм Беларускіх святых у вёсцы Любань Вілейскага благачыння

царква вёсцы Любань Вілейскага раёна6 красавіка 2014 г., у межах святкавання 30-годдзя ўстанаўлення Сабора беларускіх святых, адбылася паездка брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у вёску Любань Вілейскага раёна. У гэты дзень у Любаньскім храме ў гонар Сабора беларускіх святых адбылося першае богаслужэнне на беларускай мове. Была адслужана Бажэственная Літургія з удзелам брацкага хору.

Па словах настаяцеля прыхода, а. Ігара, ініцыятыва правядзеня службы на роднай мове належыць прыхаджанам, сярод якіх шмат інтэлігенцыі, настаўнікаў мясцовай школы, а таксама і людзей сталага веку, якія з любоўю ставяцца да роднай мовы і культуры. Пасля богаслужэння адбылася сустрэча прыхаджан з братчыкамі, у межах якой прайшла прэзентацыя рэлігійных выданняў на беларускай мове, абмеркаванне перспектыў выкарыстання роднай мовы ў храме. Госці з Мінска пазнаёмілі прыхаджан з асноўнымі напрамкамі дзейнасці брацтва, расказалі пра асветніцкую працу, у тым ліку, пра пераклад на беларускую мову і выданне кніг Свяшчэннага Пісання ў перакладзе Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Прыхаджане, са свайго боку, падзякавалі гасцям за супольную малітву на роднай мове, падзяліліся радаснымі пачуццямі, якія глыбока ўзрушылі іх сэрцы. Завяршылася мерапрыемства агульным выканнем духоўнага гімна “Магутны Божа”.

Па запрашэнню дырэктара братчыкі наведалі Любаньскую сярэднюю школу, пазнаёміліся з настаўнікамі, аглядзелі экспанаты школьнага краязнаўчага музея і мастацкую галерэю.

Братчыкі прынялі ўдзел у беларускай Літургіі ў в. Любань

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.