У Мінску адбыўся канцэрт «Страсці паводле Матфея»

У Мінску адбыўся канцэрт «Страсці паводле Матфея»10 красавіка пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі адбыўся канцэрт «Страсці паводле Матфея» Мітрапаліта Валакаламскага ІЛАРЫЁНА (АЛФЕЕВА), арганізаваны ў рамках Міжнароднай культурнай праграмы «Еўрапейскія масты» пры падтрымцы Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у г. Мінску, Міжканфесійнай місіі «Хрысціянскае сацыяльнае служэнне».

Упершыню тэкст Евангелля ў рамках твора прагучаў на беларускай мове ў выкананні артыста Алега Вiнярскага.

У канцэрце прынялі ўдзел: сімфанічны аркестр Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, хор студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, салісты: Ірына Крыкунова (Расія), Алена Сало, Янаш Нялепа, Станіслаў Трыфанаў.

«Страсці паводле Матфея» Мітрапаліта Іларыёна (Алфеева) – манументальны твор для салістаў, хору і аркестра. Твор заснаваны на тэксце Евангелля паводле Матфея, у якім адлюстроўваюцца пакуты і смерць Хрыста. Чытанне фрагментаў Евангелля чаргуецца з музычнымі нумарамі, тэкст якіх узяты аўтарам пераважна з праваслаўнага богаслужэння Тыдня пакут Хрыстовых («страснога тыдня»). Араторыя Мітрапаліта Іларыёна стварае атмасферу малітоўнага, эмацыйна-пачуццёвага суперажывання пакутам Іісуса Хрыста, спрыяе асэнсаванню Яго крыжовый смерці.

У Мінску адбыўся канцэрт «Страсці паводле Матфея» У Мінску адбыўся канцэрт «Страсці паводле Матфея»

У Мінску адбыўся канцэрт «Страсці паводле Матфея»У Мінску адбыўся канцэрт «Страсці паводле Матфея» У Мінску адбыўся канцэрт «Страсці паводле Матфея» У Мінску адбыўся канцэрт «Страсці паводле Матфея»

Фота Кастуся Антановіча

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.