Святкаванне 30-годдзя Сабору Беларускіх святых у “Кінаніі”

Святкаванне 30-годдзя Сабору Беларускіх святых у “Кінаніі”29 чэрвеня ў брацкім доме “Кінанія” адбылося святкаванне 30-годдзя ўстанаўлення Сабору Беларускіх святых. У дамовай царкве ў гонар прападобнага Фёдара Астрожскага прайшла святочная літургія, здзейсненая іерэем Генадзіем Буцько.

Пасля літургіі і святочнай трапезы ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй, прысвечанай дзейнасці Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у Мінску па ўшанаванні Сабору Беларускіх святых, а таксама выступленнем старшыні брацтва Міколы Матрунчыка. У сваім выступленні старшыня брацтва адзначыў, што святкаванне Сабору Беларускіх святых мусіць стаць днём усенароднай еднасці. Напрыканцы святочнай праграмы адбыўся абмен думкамі з новымі прыхільнікамі брацтва, а таксама невялікая канцэртная праграма барда Андрэя Мельнікава.

святкаванне 30-годдзя ўстанаўлення Сабору Беларускіх святых

30-годдзе Сабору-Кінанія 033 30-годдзе Сабору-Кінанія

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.