З друку выйшаў Беларускі праваслаўны каляндар на 2015 год

 З друку выйшаў Беларускі праваслаўны каляндар на 2015 годДнямі з друку выйшаў Беларускі праваслаўны каляндар на 2015 год, падрыхтаваны Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў і выдавецтвам Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску.
У сёлетнім выданні акрамя традыцыйнай каляндарнай часткі працягваецца публікацыя прадмоў Францыска Скарыны да кніг Бібліі ў адаптацыі на сучасную беларускую мову. Увазе чытачоў прапанаваны прадмовы да выдадзеных асветнікам у 1519 г. першых пяці кніг Бібліі.

Скарынавы тлумачэнні біблейскіх падзей знаходзяцца ў рэчышчы апостальскай і святаайцоўскай традыцыі. Такім чынам, мы маем пераканаўчае сведчанне Скарыны пра непераходзячае значэнне Свяшчэннага Пісання і Свяшчэннага Падання ў жыцці кожнага чалавека, які імкнецца да спазнання сапраўднай ісціны.

Другі дадатковы раздзел Календара прысвечаны беларускай народнай традыцыі спеву духоўных вершаў. У даследаванні Алены Боганевай, навуковага супрацоўніка Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, падкрэсліваецца думка, што вельмі важна, каб спевы, народжаныя нашым набожным хрысціянскім народам, сёння гучалі ў царкве, абуджаючы сэрцы і душы людзей, напаўняючы іх асалодаю хараства народнага слаўлення Госпада. Не выпадкова, у выданні змешчаны некалькі пазалітургічных песень разам з нотамі, якія могуць выкарыстоўвацца царкоўнымі хорамі.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.