Братчыкі наведалі Падляшша

Bractva

 

Па запрашэнні Інстытута  культуры праваслаўнай у Семятычах прадстаўнікі Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў наведалі ХІ Міжнародны фестываль рэлігійнай і пазалітургічнай песні, што ўжо ў адзінаццаты раз ладзіцца на Падляшшы і рэгулярна збірае прафесійныя ды аматарскія музычныя калектывы з Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы і Бельгіі.

Акрамя таго ў праграме знаходжання братчыкаў у Польшчы стаў удзел у святочным богаслужэнні ў манастыры св. Дзімітрыя Салунскага ў в. Сакі, наведванне манастыра на святой гары Грабарка і музея Малой бацькаўшчыны ў Студзіводах.

На зваротным шляху братчыкі завіталі ў Свята-Мікольскі скіт Брэсцкага жаночага манастыра ў гонар Нараджэння Багародзіцы ў в. Вежнае, а таксама да славутага беларускага самадзейнага творцы Мікалая Тарасюка ў в. Стойлы, што на Пружаншчыне, дзе пазнаёміліся з самабытным мастацтвам. Напрыканцы падарожжа братчыкі пабывалі на магіле Міхаіла Баброўскага ў мястэчку Шарашова. 

sakiDSC_0240_1_1DSC_0445_1_1DSC_0502_1_1DSC_0636_1_1

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.