Непарыўнасць духоўных сувязяў

DSC_164226 ліпеня праваслаўныя Беларусі, Літвы і іншых краін ушаноўвалі памяць мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх, першых праслаўленых Царквой мучанікаў за Хрыста на нашых землях. Святкаванне ўстаноўлена ў памяць падзеі доўгачаканага вяртання ў 1946 годзе мошчаў гэтых глыбока шанаваных святых з Масквы ў Вільню, на месца іх гістарычнага знаходжання.

Удзел у святочных богаслужэннях прымала і паломніцкая група Брацтва ў гонар Віленскіх мучаніка. Як вядома, Брацтва штогод ладзіць летняе паломніцтва да мошчаў сваіх нябесных апекуноў.

Сёлета святочнае богаслужэнне ў Віленскім Свята-Духавым манастыры было асабліва ўрачыстым: па запрашэнню архіепіскапа Віленскага і Літоўскага Інакенція ў святкаванні прыняў удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі — ганаровы госць Віленска-Літоўскай епархіі. Традыцыйна на святочным богаслужэнні прысутнічала нямала паломнікаў з Беларусі, якія нягледзячы на дзяржаўныя межы, як і раней імкнуцца пакланіцца святым мучанікам. Па сканчэнні літургіі мітрапаліт Павел звярнуўся да духавенства і вернікаў з прывітальным словам, у якім падкрэсліў важнасць яднання праваслаўных народаў вакол агульных святыняў. Як глыбокі сімвал такога духоўнага яднання прысутныя ўспрынялі паднесеную ў дар мітрапаліту Паўлу ікону святых Віленскіх мучанікаў з часцінкамі іх мошчаў. Уладыка Экзарх паведаміў, што ікона будзе змешчана ў адным з мінскіх храмаў для пакланення.

DSC_1671

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.