У Івянцы адбыўся плэнер “Святасць зямлі Беларускай”

пленэр AAI

8-га  ліпеня ў Івянецкім Доме культуры  адбылося заключнае мерапрыемства Міжнароднага мастацкага пленэру “Святасць зямлі Беларускай”, прысвечанага 900-годдзю памяці свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага. Івянец выбраны невыпадкова, бо менавіта тут, у прыходзе ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай, дзейнічае адзіная ў Беларусі ніжняя царква, асвячоная ў гонар свяціцеля Міны, епіскапа Полацкага.

Арганізатарамі пленэру выступілі: Маладзечанская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы, Саюз мастакоў Беларусі, праваслаўны прыход св. Еўфрасіннні Полацкай у Івянцы, Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у г. Мінску.

Склад удзельнікаў атрымаўся без перабольшвання прадстаўнічым: Барсукоў Дзяніс, намеснік дырэктара Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Беларусь), Вольга Гардзіёнак-Кірэева, выкладчык Гімназіі-каледжа імя І. Ахрэмчыка (Беларусь); Васіль Зянько, сябра Беларускага саюза мастакоў (Беларусь); Ганна Конанава, кандыдат мастацтвазанаўства, старшы выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Беларусь); Андрэй Меранкоў, галоўны мастак Музычнага тэатра (Беларусь); Кацярына Рудакова, выкладчык Кіеўскага інстытута тэатра і кіно імя Карпенкі-Карага, мастак тэатра імя І. Франко (Украіна), Анастасія Полазава, выкладчык Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта тэхналогіі і дызайну, сябра Міжнароднай супольнасці акварэлістаў (Расія), Уладзімір Сытчанка, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (Беларусь).пленэр AAC

Адкрыў урачыстасць ганаровы госць, з дабраславення якога і адбыўся мастацкі плэнер – Найпачэснейшы Павел, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі. У сваім архіпастырскім слове ён павіншаваў прысутных з удалым завяршэннем карыснай для жыхароў Івянца і ўсёй епархіі справы, падзякаваў мастакам і ўсім, хто спрычыніўся да добрага пачынання, адзначыўшы працу настаяцеля царквы ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай протаіерэя Віктара Перагудава, які не толькі стаў ініцыятарам пленэру, але і апекаваўся гасцямі, займаўся арганізацыйнымі пытаннямі ад пачатку да завяршэння творчага тыдня.пленэр AAE

Слова ўзялі таксама прысутныя на імпрэзе ўдзельнікі і кіраўнікі праекта: Ігар Гардзіёнак, загадчык кафедры малюнка, жывапісу і сульптуры БДАМ і Глеб Отчык, намеснік старшыні секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Саюза мастакоў Беларусі, старшы выкладчык БДАМ.

З развагамі пра значэнне сумесных мерапрыемстваў Царквы і творчых Саюзаў і са словамі падзякі за супольную працу выступіў Мікола Матрунчык, старшыня Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў.

пленэр AAG

Вынікі сустрэчы падвёў протаіерэй Віктар Перагудаў. Яшчэ раз падзякаваўшы ўсім удзельнікам, ён выказаў надзею, што сёлетняе мерапрыемства можа стаць пачаткам добрай традыцыі, якая будзе мець працяг у будучым.

пленэр AAF

Напрыканцы імпрэзы музычным аздбленнем стаўся выступ спявачкі Таццяны Грыневіч-Матафонавай, якая выканала песні на вершы беларускіх паэтаў.пленэр AAHНагадаем, што плён працы мастакоў – іх творы, застаюцца ва ўласнасці царквы і маюць стаць пачаткам мастацкай галерэі. У планах арганізатараў таксама прэзэнтацыя карцін плэнеру ў іншых прыходах епархіі.пленэр AAK

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.