Паломніцтва ў Вільню

Vilna_00000330-31 ліпеня адбылося паломніцтва брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у Вільню. Традыцыйная мэта паломніцтва – гэта ўдзел у богаслужэннях Свята-Духава манастыра, пакланенне мошчам святых Антонія, Іаана і Яўстафія і іншым святыням Вільні. У час экскурсіі па горадзе братчыкі наведалі старажытныя храмы – Свята-Мікольскі, Пятніцкі і Прачысценскі, пакланіліся Вострабрамскай і Віленскай іконам Божае Маці. Паломнікі упершыню пабывалі ў адроджаным жаночым манастыры ў гонар святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны.

Разам з беларусамі Вільні братчыкі ўшанавалі памяць беларускіх рэлігійных і культурных дзеячаў, пахаваных на Еўфрасіннеўскіх могілках. На магіле рэлігійнага асветніка і педагога Сяргея Паўловіча была адслужана паніхіда, якую здзейсніў настаяцель храма ў гонар прп. Еўфрасінні Полацкай у Вільні протаіерэй Уладзімір Рынкевіч.

Vilna_000001Vilna_000002Vilna_000004

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.