Удзел у міжнароднай канферэнцыі

C06600Прадстаўнікі брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі Супральскай акадэміі "Dawna cyrylicka księga drukowana: twórcy i czytelnicy".

 29-31 жніўня 2016 г. адбылася Міжнародная канферэнцыя “Старадрукаваная кірылічная кніга: стваральнікі і чытачы“, арганізаваная Супрасльскай акадэміяй (Польшча). У працы канферэнцыі прынялі ўдзел навукоўцы з Польшчы, Беларусі, Расіі, Славеніі, Украіны. Ад Беларускай Праваслаўнай Царквы і Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў былі запрошаны протаіерэй Сергій Гардун, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску, прафесар Мінскіх духоўных школ; Іван Аляксеевіч Чарота, прафесар Белдзяржуніверсітэта, адказны сакратар Біблейскай камісіі БПЦ, Лідзія Яўгенаўна Кулажанка і Канстанцін Уладзіміравіч Антановіч – прадстаўнікі Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў. Тэмы дакладаў беларускай дэлегацыі пераважана прысвячаліся жыццю і духоўнай спадчыне Францыска Скарыны, знакамітага асветніка і друкара Бібліі для “народа паспалітага”. У межах канферэнцыі былі наладжаны сувязі са скарыназнаўцамі з Літвы, якія выказалі зацікаўленасць у супольнай працы. 

 

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.