Беларускі Праваслаўны каляндар на 2017 год

bel-kalendarВыйшаў з друку «Беларускі Праваслаўны каляндар на 2017 год». Выданне, падрыхтаванае выдавецтвам Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска і Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў, складаецца з традыцыйнай каляндарнай часткі, якая ўключае Месяцаслоў і Іменаслоў, а таксама тэматычнага дадатка.

 Дадатак «Календара» ўтрымлівае тры раздзелы. Першы, прысвечаны святым зямлі Беларускай, змяшчае інфармацыю да 300-годдзя памяці свяціцеля Георгія, архіепіскапа Магілёўскага. Яго слова да беларускай паствы, прамоўленае пры ўступленні на кафедру ў 1755 годзе, раскрывае глыбінны сэнс архіпастырскага служэння, паказвае свяціцеля як прапаведніка і багаслова. Другі матэрыял раздзела прысвечаны пленэру «Святасць зямлі Беларускай», які паспяхова прайшоў у ліпені 2016 года ў г.п. Івянец Валожынскага раёна.  

У другім раздзеле працягваецца публікацыя прадмоў Францыска Скарыны да кніг Бібліі на сучаснай беларускай мове. На гэты раз увазе чытачоў прапануюцца прадмовы да кніг Старога Запавету – кніг Іава, Прытчаў Саламона, Эклезіяст, Песні песняў, Прамудрасці Саламона,  Іераміі, Іісуса Сірахавага, прарока Данііла. Ф. Скарына ў сваіх прадмовах не толькі коратка пераказвае змест кніг Бібліі.

Раздзел «Багагласнік» працягвае публікацыю традыцыйных рэлігійных песень, якія здаўна бытавалі на беларускіх землях. Іх духоўны ўзровень сведчыць пра важнасць захавання гэтай народнай традыцыі ў сучасным прыходскім жыцці.

           

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.