Святочная літургія ў дзень памяці мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх

_DSC682527 красавіка 2017 года, у чацвер 2-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці святых мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска, левы прытвор якога асвячоны ў гонар святых мучанікаў Віленскіх.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора, благачынны 1-ай Мінскай гарадской акругі протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма роўнаапостальнай княгіні Вольгі протаіерэй Мікалай Багдановіч, настаяцель Успенскага храма іерэй Адрыян Латушка і духавенства Петра-Паўлаўскага храма.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Сяргея Бандаровіча.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма протаіерэй Аляксандр Ледаховіч.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і сослужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх з прастольным святам прыхода і звярнуўся са словам навучання. Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў вернікам архіпастырскае благаславенне. На памяць аб сумеснай малітве ўладыка раздаў вернікам абразкі мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія Віленскіх.

Church.by

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.