Адбыліся Астрожскія чытанні

24 лютага Брацтва правяло чарговыя Астрожскія чытанні, прымеркаваныя да дня памяці дабравернага князя Канстанціна (у святым хрышчэнні Васілія) Астрожскага (1526–1608), знакамітага царкоўнага і дзяржаўнага дзеяча, дыпламата і асветніка, абаронца Праваслаўя. На пачатку была адслужана паніхіда ў памяць князя і іншых прадстаўнікоў слаўнага роду Астрожскіх.

Сярод удзельнікаў чытанняў былі царкоўныя гісторыкі, навукоўцы, студэнты, братчыкі, прыхаджане. У ходзе чытанняў былі абмеркаваны прапановы да праграмы святкавання ў 2008 годзе юбілею К.К. Астрожскага – 400 гадоў з дня спачыну.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.