У саборы адзначылі прастольнае свята

15 траўня свяшчэнства, прыхаджане Свята-Петра-Паўлаўскага сабора і братчыкі аддавалі належнае памяці святым Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію. Гэтым днём адзначалася прастольнае свята. У саборы праводзілася архірэйская служба з удзелам яго Высокапраасвяшчэнства мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта. Напярэдадні, 4 траўня, перад іконай свв. Віленскіх мучанікаў служыўся малебен за беларускі народ з акафістам пры ўдзеле брацкага хору. Традыцыйна (кожная серада тыдня) ў гэтым малебне і акафісце гучыць беларуская мова.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.