Прайшла Генеральная канферэнцыя Біблейскага таварыства

30 кастрычніка ў канферэнц-зале гасцініцы “Мінск” праводзілася Генеральная канферэнцыя Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь. На ёй прысутнічалі прадстаўнікі асноўных хрысціянскіх канфесій.
Ад Беларускай Праваслаўнай Царквы ў канферэнцыі бралі ўдзел: член Праўлення Таварыства протаіерэй а. Сергій Гардун, члены Біблейскай Камісіі па перакладу на беларускую мову Свяшчэннага Пісання, прадстаўнікі выдавецкага аддзела Беларускага Праваслаўнага брацтва ў імя Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія, святары, выкладчыкі духоўных навучальных устаноў.
Праграма канферэнцыі складалася з справаздачных дакладаў старшыні Праўлення, выканаўчага дырэктара, рэвізійнай камісіі. На канферэнцыі зацверджаны Статут Таварыства, адбыліся выбары Праўлення, акрэслены мэты і задачы Таварыства на бліжэйшыя гады.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.