Адбылася экспедыцыя “Дарога да Святыняў”

1 – 5 верасня адбылася чарговая адзінаццатая Рэспубліканская культурна-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга. Экспедыцыя распачалася з благаславення Найпачэснейшага мітрапаліта Філарэта і малебна ў Свята-Духавым саборы Мінска. Маршрут Экспедыцыі пралягаў па Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, праз г.п. Гарадзішча, Святое Поле, в. Сталавічы, г. Баранавічы, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі, Лунінецкі раёны, гарады Жыткавічы, Тураў.
У тураўскім храме Усіх Святых была адслужана з Уладыкам Філарэтам святочная Літургія. Удзельнікі Экспедыцыі – святары, настаўнікі, літаратары, навукоўцы, мастакі, журналісты, афіцыйныя дзяржаўныя асобы і братчыкі (удзельнікі ўсіх панярэдніх экспедыцый) удзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах і ўрачыстым святкаванні ў Тураве Дня беларускага пісьменства.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.