Братчыкі сустрэліся з гасцямі з Канстанцінопальскага патрыярхату

18 – 24 жніўня гасцямі Брацтва і Беларускай Праваслаўнай Царквы былі святары Грэчаскай праваслаўнай епархіі Амерыкі Канстанцінопальскага Патрыярхату протаіерэй Стаўрас Русас, настаяцель беларускага Свята-Еўфрасіннеўскага прыхода ў горадзе Саўт-Рыверы штата Нью-Джэрсы, і архімандрыт Свята-Мікалаеўскага манастыра горада Бэкан штата Нью-Йорк, каардынатар праграм сямейнага служэння, капелан дзіцячага дома епархіі. Госці ў суправаджэнні братчыкаў наведалі святыні Беларускай Праваслаўнай Царквы, удзельнічалі ў літургіях, малебнах, ліціях на магіле беларускай паэткі Ларысы Геніюш у Зэльве і ў Курапатах, сустрэліся з Высокапраасвяшчэнным мітрапалітам Філарэтам.
Увечары 22 жніўня ў брацкім доме “Кінанія” госці сустрэліся з братчыкамі.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.