Адбыўся V Міжнародны з`езд “Хрысціяне ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі”

12-14 сакавіка ў польскім горадзе Гнезна адбыўся V Міжнародны з`езд “Хрысціяне ў працэсе еўрапейскай інтэграцыі”, на якім прысутнічала каля 700 прадстаўнікоў шматлікіх рухаў і аб`яднанняў з Польшчы і суседніх краін. Удзельнікамі з`езда былі і прадстаўнікі нашага Брацтва.
Дыскусія вялася вакол наступных пытанняў: крыніцы духоўнага адраджэння Еўропы; хрысціянін у сучасным свеце; магчымасць інтэграцыі духоўнасці Усходу і Захаду; роля хрысціянства ў вырашэнні злабадзённых сацыяльных праблем. Галоўны матыў выступленняў заключаўся ў сцверджаннях, што для адбудовы еўрапейскай еднасці не дастаткова інтэграцыі эканамічнай і палітычнай, а неабходна духоўная еднасць на грунце новай евангелізацыі Еўропы.

Праваслаўны погляд на праблему выказалі прадстаўнік Праваслаўнай Царквы пры Еўрасаюзе мітрапаліт Эмануіл і доктар багаслоўя архіепіскап Вроцлаўскі і Шчэцінскі Іерамія.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.