Анонсы Брацтва Святых Віленскіх Мучанікаў

  Чарговыя
Астрожскія чытанні, арганізаваныя Брацтвам, пройдуць у прыходзе ў гонар
Ражджаства Прасвятой Багародзіцы в. Тарасава ў нядзелю 22.02.2009
(напярэдадні дня памяці дабравернага князя Канстанціна Васілія
Астрожскага †26.02).
У вёсцы Тарасава — родавых землях князёў
Астрожскіх — у маі 2008 года прайшлі святкаванні 400-годдзя памяці
князя Канстанціна Васілія Астрожскага. Тут быў асвячоны памятны звон,
усталяваны барэльеф дабравернага князя Канстанціна.
Сёлетнія Астрожскія чытанні будуць прысвечаны 25-годдзю ўстанаўлення Сабора Беларускіх Святых.
  Праграма:
09-00 – Літургія ў храме в. Тарасава;
11-00 – Паніхіда ў памяць дбрв. кн. Канстанціна Васілія;
11-30 – Канцэрт хора храма в.Тарасава і Брацкага хора;
12-00
– Астрожскія чытанні. У праграме чытанняў прэзентацыя кнігі іерэя
Фёдара Крываноса “У Бога мёртвых нет” (даследавання па гісторыі Мінскай
епархіі перыяду 1917-1939 гг.).


26.02.2009 — дзень спачыну
дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (1526–1608) —
славутага асветніка, дзяржаўнага і рэлігійнага дзеяча.

28.02.2009

у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы ў 09-30 адбудзецца паніхіда на
беларускай мове ў памяць дабравернага князя Канстанціна Васілія
Астрожскага (†13/26.02). Нагадаем, што ў мінулым годзе пры саборы быў
асвячоны памятны крыж у гонар 400-годдзя спачыну дабравернага князя
Канстанціна Васілія Астрожскага.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.