Брацтва адзначыла памяць Свв. мучанікаў Віленскіх

30 красавіка ў Мінскім Свята-Петра-Паўлаўскім саборы адзначалася прастольнае свята памяці Свв. мучанікаў Віленскіх Антонія, Іаана і Яўстафія. У святой Літургіі прымаў удзел Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт.

У Доме міжцаркоўных зносін “Кінанія” адбылася сустрэча Брацтва з царкоўнаслужыцелямі Беларускай Праваслаўнай Царквы і прадстаўнкамі інтэлігенцыі Беларусі. На сустрэчы прысутнічаў Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Філарэт, які павіншаваў прысутных з Пасхай Хрыстовай, падкрэсліў важнасць удзелу інтэлігенцыі ў духоўным мацаванні нацыі, важнасць разнастайнай дзейнасці братчыкаў.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.