Падзеі Брацтва у гонар Віленскіх мучанікаў

26.02.2009 — дзень спачыну дабравернага князя Канстанціна Васілія Астрожскага (1526–1608) — славутага асветніка, дзяржаўнага і рэлігійнага дзеяча.

28.02.2009 адбудуцца чарговыя Астрожскія чытанні, арганізаваныя Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў у прыходзе ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в. Тарасава.
У в. Тарасава — родавых землях князёў Астрожскіх — у маі 2008 года прайшлі святкаванні 400-годдзя памяці князя Канстанціна Васілія Астрожскага. Тут быў асвячоны памятны звон, усталяваны барэльеф дабравернага князя Канстанціна.
Сёлетнія Астрожскія чытанні будуць прысвечаны тэме духоўнага асветніцтва ў Беларусі.

Праграма:
09-00 – Літургія ў храме в. Тарасава;
11-00 – Ліція ў памяць дбрв. кн. Канстанціна Васілія;
11-15 – Хрэсны ход і ўскладанне гірлянды да барэльефа кн. Канстанціна Астрожскага;
11-30 – Астрожскія чытанні. У праграме:
1) прэзентацыя твораў беларускіх мастакоў на тэму “Князь Астрожскі — славуты асветнік, дзяржаўны і рэлігійны дзеяч”.
2) Спаведніцкі подзвіг архімандрыта Лявонція Карповіча. Прот. Сергій Гардун.
3) Да 100-годдзя перанясення мошчаў прп. Еўфрасінні з Кіева-Пячэрскай лаўры ў Полацк. – Манахіня Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
4) Прэзентацыя выданняў Полацкага манастыра.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.