Сабор беларускіх святых

13 чэрвеня 2010 года ў доме “Кінанія” адбылося святкаванне, прысвечанае Сабору Беларускіх святых. У дамовай царкве ў гонар прападобнага Фёдара Астрожскага адбылася святочная літургія, здзейсненая настаяцелем іерэем Юрыем Залоскам.
Пасля літургіі і святочнай трапезы ўдзельнікі мерапрыемства заслухалі выступленне спадарыні Валянціны Трыгубовіч на тэму “Царкоўнае жыццё беларусаў у Амерыцы”. Затым адбыўся абмен думкамі аб неабходнасці ўмацавання сувязяў з беларускай праваслаўнай дыяспарай у далёкім і блізкім замежжы.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.