Братчына ў Кінаніі

14 студзеня 2011 года ў брацкім доме “Кінанія” адбылася традыцыйная Калядная братчына. Напачатку іерэем Юрыем Залоскам — настаяцелем дамовай царквы ў гонар прп. Фёдара Астрожскага — адслужаны ўрачысты Навагодні малебен з удзелам братчыкаў і гасцей. Затым адбыўся сход Брацтва, на якім былі падведзены вынікі мінулага 2010 года і зацверджаны план дзейнасці ў 2011 годзе. У канцэртнай праграме брацкай Каляднай вечарыны выступілі выканаўца аўтарскіх песень Таццяна Беланогая і гурт пад кіраўніцтвам Маргарыты Тарасавай. Завяршылася вечарына святочнай трапезай.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.