Астрожскія чытанні ў Тарасава

27 лютага прайшлі чарговыя Астрожскія чытанні, арганізаваныя Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў сумесна з Духоўна-асветным цэнтрам імя кн. Канстанціна Астрожскага ў прыходзе ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы в. Тарасава Мінскага р-на. Пасля Бажэственнай Літургіі, у якой прымаў удзел хор Брацтва, была адслужана заўпакойная ліція ў памяць дабравернага князя Канстанціна (Васілія) і ўскладзена гірлянда кветак да памятнай дошкі з барэльефам князя.

На чытаннях былі падведзены вынікі конкурсу творчых работ “Роля выдатных дзеячаў Праваслаўнай Царквы ў фармаванні духоўна-гістарычнай спадчыны Беларусі”. Тры аўтары, чые работы прызнаны лепшымі, былі ўзнагароджаны дыпломамі, яшчэ 5 работ адзначаны граматамі.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.