Адбылася выстава-кірмаш Беларускага Экзархата “Праваслаўнае Ражджаство”

Кніжная выстава-кірмаш2 – 5 студзеня. У Мінску адбылася першая кніжная выстава-кірмаш Беларускага Экзархата “Праваслаўнае Ражджаство”. Сумесна з выдавецтвам Свята-Петра-Паўлаўскага сабора і газетай “Царкоўнае слова” ў выставе прымаў удзел і выдавецкі аддзел Брацтва. Наведвальнікі пазнаёміліся з выданнямі, што выходзілі ў свет на працягу ўсіх гадоў існавання аддзела, пачынаючы з 1993 года.

Штогоднікі “Беларускі Праваслаўны каляндар” і рускамоўны “Православный календарь”, дзесяць выпускаў часопіса “Праваслаўе”, серыі брашур “В библиотеку прихожанина” і “Праваслаўнае богаслужэнне”, “Житие и акафист святым Виленским мученикам Антонию, Иоанну и Евстафию”, статыстычныя даведнікі “Церкви и приходы Минска”, “Приходы и монастыри Белорусской Православной Церкви”, поўнаколерныя буклеты “Беларуская Православная Церковь”, “Свята-Петра-Паўлаўскі сабор”, кнігі “Полоцкая епархия” Г. Шэйкіна і “Беларуская мова і Царква” І. Чароты – гэтая ды іншая літаратура, згодна з каталогам выданняў 2002 года, была прапанаваная шматлікім наведвальнікам выставы.

Былі прапановы пашыраць тэматыку духоўнай беларускамоўнай літаратуры. Зацікаўлена ставіліся наведвальнікі і да аўдыёзапісаў беларускіх царкоўных спеваў.

Распечатать Распечатать

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.