Брацкі хор наведаў Швецыю

8 – 18 чэрвеня – паездка брацкага хору ў Швецыю па запрашэнню лютэранскіх прыходаў. Адбыліся выступленні і сустрэчы з прыхаджанамі ў Смёгене, Кунтсхамме, Осо, Ходгедзе, Гётэборгу, а таксама ў Доме для састрарэлых і ў агульнаадукацыйнай школе. Выконваліся праваслаўныя богаслужбовыя песнапенні, канты, народныя песні. З удзелам хору была адслужана літургія ў праваслаўным прыходзе г. Гётэборга. Прыход аб’ядноўвае эмігрантаў з Расіі, Украіны, Беларусі. Сярод праваслаўных ёсць шведы. Свяшчэннік а. Матфій прыязджае раз у тыдзень са Стакгольма для адпраўлення літургіі. На зваротнай дарозе ў Варшаве наведалі Свята-Марыі-Магдалінінскі сабор, Варшаўскую духоўную семінарыю. Мелі гутарку з рэктарам семінарыі а. Георгіем Тафілюком, рэгентам сабора а. Мікалаем Парфенюком.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.