Брацтву свв. Віленскіх мучанікаў споўнілася 10 гадоў

10 год Брацтву12 мая адбыўся Юбілейны сход Беларускага Праваслаўнага Брацтва Святых Віленскіх Мучанікаў. На сходзе прысутнічалі ганаровыя госці – праваслаўныя свяшчэннаслужыцелі, навукоўцы, мастакі, кампазітары, пісьменнікі, журналісты. Перад пачаткам схода ў брацкім доме “Кінанія” быў адслужаны урачысты малебен з удзелам Высокапраасвяшчэннейшага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі.

Сход адкрыў Мітрапаліт Філарэт. Яго Высокапраасвяшчэнствам абвешчаны Прывітальны адрас з нагоды 10-годдзя Брацтва, адзначаны пэўныя дасягненні Брацтва па розных накірунках дзейнасці – у духоўным асветніцтве, сацыяльнай дапамозе жыхарам Беларусі, міжцаркоўных зносінах, па захаванні і пашырэнні духоўнай спадчыны народа.

“Багатыя плады, узрошчаныя братчыкамі за мінулае дзесяцігоддзе на духоўнай ніве нашай Бацькаўшчыны, – сказаў Уладыка Філарэт, – лепш за ўсякія словы сведчаць пра масцітую сталасць і шырокі вопыт, назапашаны Брацтвам у царкоўнай, грамадскай, культурнай і навуковай дзейнасці. Адметнасцю гэтага вопыту стала тое, што ён запатрабаваны ў самых шырокіх колах грамадства: у асяродку моладзі і ў навуковым свеце, у крузе дзеячаў нацыянальнай культуры і сярод праваслаўных у іншых краінах і Памесных Цэрквах, у беларускай дыяспары і на Радзіме”. Найбольш актыўным братчыкам Мітрапаліт Філарэт уручыў Ганаровыя граматы 2000-годдзя Ражджаства Хрыстовага.

Праграма схода складалася з выступлення Галоўнага апекуна Брацтва прот. Георгія Латушкі, справаздачнага даклада старшыні Брацтва Мікалая Матрунчыка, справаздачных выстуленняў намесніка старшыні, загадчыкаў Лабараторыі царкоўнай гісторыі і выдавецкага аддзела, прадстаўніка брацкага хору, старшыні Рэвізійнай камісіі.

“Згодна са Статутам Брацтва, – адзначыў старшыня Мікалай Матрунчык, – ставілася мэта пашыраць духоўнасць і ўздымаць маральнасць у жыцці беларускага грамадства на грунце Праваслаўнай веры, развіваць і раскрываць каштоўнасці Праваслаўя, спрыяць захаванню благадатнага духу Праваслаўя ў беларускай традыцыі і культуры. Згодна з Сацыяльнай канцэпцыяй Рускай Праваслаўнай Царквы, хрысціянін пакліканы захоўваць і развіваць нацыянальную культуру, народную самасвядомасць. Культурныя адрозненні народаў знаходзяць сваё ўвасабленне ў літургічных ды іншых формах царкоўнасці, у асаблівасцях хрысціянскага ладу жыцця. Фармулюючы сваю мэту, мы, дзякуючы чуйнаму і мудраму кіраванню нашага свяшчэннаначалля, імкнуліся, каб наўа дзейнасць адпавядала праваслаўнаму стаўленню да нацыянальнай спадчыны. Жаданне служыць сваёй Радзіме і людзям будзе спраўджаным і жыццяісным, калі існуе дух паслушэнства і зміранасці… І на гэту засвоеную ісціну кожнаму новаму пакаленню братчыкаў трэба абапірацца зноў і зноў, каб ісці наперад”.

З друкаванага ёмістага “Летапісу жыцця” ўдзельнікі схода маглі даведацца пра ўсе падзеі жыцця Брацтва. Асноўныя накірункі дзейнасці – удзел у царкоўным жыцці, сацыяльнае служэнне, міжнародныя сувязі, супрацоўніцтва з творчай інтэлігенцыяй, з дыяспарай, гісторыя ўтварэння Брацтва – былі адлюстраваны на спецыяльных фотастэндах.

Выдавецкая дзейнасць брацтва, вынікі працы Лабараторыі царкоўнай гісторыі былі прадстаўлены на асобнай выставе кнігамі – “Святое Евангелле паводле Матфея”, “Святое Евангелле паводле Марка”, “Беларускімі Праваслаўнымі календарамі”, рускамоўнымі “Православными календарями”, серыямі брашур “Праваслаўнае богаслужэнне”, “В библиотеку прихожанина”, даведнікамі “Церкви и приходы Минска”, “Приходы и монастыри Белорусской Православной Церкви”, каляровымі буклетамі “Белорусская Православная Церковь”, “Свято-Петро-Павловский собор”, часопісамі “Праваслаўе” ды іншай царкоўнай літаратурай.

На сходзе адбывалося абмеркаванне і зацвярджэнне справаздач, зменаў у Статуце, выбары старшыні Брацтва, Дзейснай Рады, Рэвізійнай камісіі. Старшынёй Брацтва на новы тэрмін абраны Мікалай Матрунчык, намеснікам Георгій Гаховіч. З улікам выказаных прапаноў старшыня абвясціў канцэпцыю далейшага развіцця Брацтва, акрэсліў мэты і задачы на будучыню. У канцы заключнага пасяджэння быў прыняты Зварот Брацтва да грамадскасці Беларусі. Сход завяршыўся канцэртам фальклорнага гурта “Ветах”.

ПРИВЕТСТВЕННЫЙ АДРЕС к 10-летию Белорусского Православного Братства Святых Виленских Мучеников.

Христос Воскресе! Возлюбленные о Господе братия и сестры!

Приветствие это нередко на устах наших, – и сегодня я с особой радостью обращаю его к тем, кого объединила память о подвиге Литовских святых и желание одними из первых возродить братское служение благочестивых мирян делу церковного строительства.

В дни Пасхальной седмицы исполняется 10 лет самому многочисленному и деятельному братскому объединению Матери-Церкви на Белой Руси – Белорусскому Православному Братству Святых Виленских Мучеников. Быть первым всегда трудно, и потому в самом начале вашего исторического пути уместно было нам, преподавая архипастырское благословение вновь созданной молодежной организации, вспомнить наставление святого апостола Павла, переданное им членам первохристианской общины во граде Коринфе: “Братия мои возлюбленные, будьте тверды, непоколебимы, всегда преуспевайте в деле Господнем, зная, что труд ваш не тщетен пред Господом” (1 Кор. 15: 58).

Богатые плоды, выращенные братчиками за минувшее десятилетие на духовной ниве нашего Отечества, убедительнее всяких слов свидетельствуют о маститой зрелости и весьма обширном опыте, который накоплен Братством в церковной, общественной, культурной и научной жизни белорусского общества.

Особенностью этого опыта стало то, что он активно востребован в самых широких народных слоях: в среде молодежи и в научном мире, в кругу деятелей национальной культуры и среди собратий в иных странах и Поместных Церквах, в белорусской диаспоре и на Родине. При этом нельзя не отметить, что за столь разнообразным перечислением стоят сотни и тысячи людей разных возрастов и званий, которые объединены общим апостольским призывом: “Братия мои! имейте веру в Иисуса Христа нашего Господа славы” (Иак. 2: 1).

Состоящая в большинстве своем из членов братства Святых Виленских Мучеников, Библейская комиссия Белорусской Православной Церкви заслуживает ныне особую благодарность за ее кропотливый труд по воцерковлению национального языка и значительные результаты переводческой деятельности.

Широкую известность Братство приобрело своими социальными проектами и высокой активностью в рамках Круглого стола межцерковной помощи. Для нашей Церкви сегодня оказывается весьма важным высокий авторитет Братства как надежного и деятельного православного партнера в области межцерковных контактов, направленных на оказание разнообразной помощи жителям Беларуси.

Отрадно, что Братство старается заложить твердый фундамент для развития межконфессионального диалога в Беларуси с целью укрепления взаимопонимания и доверия между представителями традиционных религий, живущих на белорусской земле. Этой цели служит братский Дом межцерковного общения “Кинония”, который с первых дней своего бытия служит решению этой благородной задачи.

Отнюдь не формальным является членство ныне чествуемого православного объединения в таких международных организациях, как СИНДЕСМОС и Всемирная студенческая христианская федерация. Свидетельством того становятся ежегодные съезды православной молодежи из разных стран, которые в день Сретения Господня проводятся Братством на белорусской земле в духе апостольской заповеди: “Радуйтесь, усовершайтесъ, утешайтесь, будьте единомысленны, мирны, – и Бог любви и мира будет с вами” (2 Кор. 13: 11).

Трудно переоценить важность научных и практических работ, которые совершаются в братской Лаборатории церковной истории. Это воистину подвижнический труд, плоды которого, столь заметные уже сегодня, будут по достоинству оценены также и нашими потомками.

Издательская деятельность Братства Святых Виленских Мучеников, осуществляемая совместно с клиром и паствой Свято-Петро-Павловского собора белорусской столицы, в течение всех десяти лет была отличительным качеством братской деятельности. И это весьма символично, ибо тем самым продолжается многовековая традиция православного братского движения на нашей земле, которое во времена лихолетий было твердой опорой для Матери-Церкви в ее земном бытии и служении.

Возвращаясь к знаменательной дате – к 10-летию со дня основания Братства Святых Виленских Мучеников, – сердечно поздравляю всех, кого оно объединяет!

По слову апостола Петра, возлюбленные братия мои, “более и более старайтесь делать твердым ваше звание и избрание; так поступая, никогда не преткнетесь” (2 Пет. 1: 10).

Благословение Господне да пребывает на вас и на добрых делах ваших!

Христос Воскресе! Воистину Воскресе!

Подпіс Філарэта

Зварот Беларускага Праваслаўнага Брацтва Святых Віленскіх Мучанікаў да грамадскасці Беларусі.

Шаноўныя суайчыннікі!

Мінула 10 гадоў пасля святкавання нашага агульнанацыянальнага юбілею – 1000-годдзя Хрысціянства ў Беларусі (992-1992). Гэты 10-гадовы перыяд быў адзначаны ўздымам духоўнага жыцця беларускага грамадства: пабудаваны сотні храмаў Божых, развівалася і пашыралася сістэма духоўнай адукацыі, актыўна разгортвалася сацыяльнае служэнне Царквы. Надзвычай узнёсла і натхнёна святкавалася 2000-годдзе Ражджаства Хрыстовага. І сёння Гасподзь дае нам час і магчымасць для духоўнага ўмацавання і пакоры перад Ім, бо як сказаў свяціцель Іаан Залатавусны, Бог “і апошняга прымае так, як першага”.

Уступіўшы ў ІІІ тысячагоддзе ад Ражджаства Хрыстовага і асэнсоўваючы гістарычны шлях беларускага народа, мы бачым, што на ўсіх значных этапах быцця стваральныя сілы грамадства аб’ядноўваліся вакол ідэі служэння Богу і Айчыне. Менавіта ў цесным саюзе грамадства з Царквою наш народ заўсёды знаходзіў выйсце з самых трагічных і крызісных сітуацый.

Цяпер паўстала задача зберагчы жыццё на нашай постчарнобыльскай зямлі, уратаваць нашых дзяцей ад відавочнай пагрозы бездухоўнасці, засілля псеўдакультуры, прапаганды гвалту і агрэсіі. Нам трэба вярнуцца да прызнання мэтаў высокіх, аўтарытэтаў бясспрэчных, не выклікаючы спрэчак сярод здаровых, маральна паўнавартасных людзей.

Думаецца, што такія бясспрэчна высокія ідэалы, маральны, светапоглядны грунт дае нам хрысціянская духоўнасць. Толькі хрысціянская вера і любоў можа стаць міратворчай і яднаючай сілай нашага грамадства. Хацелася б, каб наша высокаадукаваная таленавітая інтэлігенцыя, наша моладзь не праходзілі міма храма, а далучалі свой голас да агульнай малітвы народа. Царква з радасцю прыме кожнага, будзе ўдзячна за яго талент, веды, творчае гарэнне.

Важна ў няпростых умовах цяперашняга жыцця ўсвядоміць, што найбольшай пагрозай для нашага грамадства з’яўляюцца не эканамічныя і сацыяльныя крызісы, а працэс абездухоўлення, ахвярамі якога становяцца перш за ўсё нашыя дзеці. Нельга суцяшаць сябе тым, што СНІД і наркаманія не набылі яшчэ такіх пагрозлівых памераў у Беларусі, як у некаторых краінах. Трэба не дапусціць магчымай трагедыі.

Для пераадолення гэтых трагічных з`яў неабходна супольная дзейнасць грамадскіх, дзяржаўных і царкоўных арганізацый, патрэбна агульнанацыянальная Праграма:

  • рэфармаванне нацыянальнай сістэмы адукацыі і выхавання з мэтай арыентацыі на хрысціянскія каштоўнасці;
  • забеспячэнне заканадаўча гарантаванай магчымасці правядзення ў дзяржаўных навучальных установах факультатыўных заняткаў, лекцыйных курсаў, асветных мерапрыемстваў на тэмы хрысціянскай культуры, гісторыі, маралі, этыкі;
  • стварэнне незалежнай Этычнай міжканфесійнай камісіі па СМІ для вызначэння адпаведнасці публікацый, рэкламы, тэле- і радыёпраграм зместу хрысціянскай маралі, эстэтыцы, адпаведнасці Закону аб рэлігіях у Рэспубліцы Беларусь;
  • стварэнне сумеснымі намаганнямі дзяржавы, Царквы і грамадскасці рэабілітацыйных цэнтраў, у тым ліку пры манастырах і вясковых прыходах, для дапамогі хворым на СНІД, нарказалежным і наркалагічна хворым.

Дарагія сябры! Беларускае Праваслаўнае Брацтва выказвае надзею, што, з Божай дапамогай, аб’яднаўшыся вакол Царквы, нашае грамадства здолее духоўна ўзняцца, атрымаць належны плён ад самаахвярнай працы і годна пайсці па шляху да сапраўднай Ісціны і Выратавання.

Лета Гасподняе 2002, 12 мая.
Мінск.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.