У “Кінаніі” прайшлі калядныя ранішнікі

У “Кінаніі” прайшлі калядныя ранішнікіЗ 13 па 15 студзеня ў Брацкім доме “Кінанія” Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў правяло традыцыйныя калядныя ранішнікі для дзяцей-інвалідаў і іх бацькоў, дзяцей многадзетных сем’яў і братчыкаў, а таксама дзяцей-інвалідаў, падапечных Петра-Паўлаўскага сабора.

Убачыць усмешкі дзяцей, якія ад нараджэння маюць абмежаваныя магчымасці, асабліва прыемна ў гэтыя святочныя дні. Пераканацца ў тым, што рэальна зрабіць жыццё такіх дзетак трошкі весялейшым, дапамагчы ім і іх бацькам хаця б на колькі імгненняў забыць пра хваробу можна было падчас традыцыйных калядных ранішнікаў.

калядны ранішнік для дзяцей

Дзецям былі паказаны цікавыя гісторыі і інтэрмедыі батлеечнага тэатра, арганізаванага Літаратурным музеем Максіма Багдановіча. Прадстаўнікі брацтва ў гонар свц. Мікалая пры Петра-Паўлаўскім саборы пазнаёмілі дзяцей з традыцыйным абрадам калядавання. Затым удзельнікаў ранішніка чакалі смачныя пачастункі і падарункі.

Пачастункі для дзяцей

Важнай часткай святочнай імпрэзы стаў малебен у дамовым храме, асвячоным у гонар прападобнага Фёдара Астрожскага ў Брацкім доме «Кінанія», які адслужыў святар Юрый Залоска. У сваім звароце да прысутных дзяцей і іх бацькоў айцец Юрый пажадаў усім Божай дапамогі і трывалай веры.

святар Юрый Залоска

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.