Выдадзена кніга “Святыя зямлі Беларускай. Жыццеапісанні”

Выдадзена кніга "Святыя зямлі Беларускай. Жыццеапісанні"Днямі пабачыла свет новая кніга выдавецтва Свята-Петра-Паўлаўскага сабора “Святыя зямлі Беларускай. Жыццеапісанні”, укладальнікамі якой з’яўляюцца Таццяна Матрунчык і Лідзія Кулажанка.Праца над унікальным выданнем вялася цягам некалькіх гадоў. За гэты час быў сабраны і апрацаваны багаты факталагічны матэрыял, непасрэдна звязаны з жыццёвым шляхам беларускіх святых, кананізаваных Праваслаўнай Царквой, у тым ліку навамучанікаў і вызнаўцаў. Акрамя таго, у кнізе прадстаўлены не толькі іконы святых, але і выявы беларускіх храмаў, помнікаў, памятных дошак. Увесь матэрыял кнігі пададзены ў даступнай для шырокага кола чытачоў форме і будзе цікавы даследчыкам і аматарам гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы, выкладчыкам айчыннай гісторыі, студэнтам ВНУ і школьнікам.  

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.