Выдадзена “Святое Евангелле паводле Лукі” на чатырох мовах

23 траўня выйшла з друку “Святое Евангелле паводле Лукі” на чатырох мовах: грэчаскай, славянскай, рускай і беларускай, з паралельнымі месцамі. Кніга падрыхтавана выдавецкім аддзелам Свята-Петра-Паўлаўскагва сабора і Беларускім Праваслаўным Брацтвам Святых Віленскіх Мучанікаў пры фінансавай падтрымцы Беларускага Таварыства Рэспублікі Беларусь.

“Святое Евангелле паводле Лукі” працягвае серыю “Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста”. Першы выпуск чатырохмоўнай серыі – “Святое Евангелле паводле Матфея” – быў падрыхтаваны ў 1991 г., другі – “Святое Евангелле паводле Марка” – у 1999 г. Пераклад на беларускую мову зроблены Біблейскай Камісіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы з благаславення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Плануюцца далейшыя выпускі чатырохмоўных кніг Новага Запавета.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.