Братчыкі сустрэліся з мітрапалітам

16 красавіка ў прыходскім доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Мінска адбылася сустрэча Беларускага Праваслаўнага брацтва святых Віленскіх мучанікаў з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрэяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам. Пасля агульнай малітвы Уладыка вычарпальна адказаў на шэраг прапанаваных пытанняў.

Пачулі братчыкі думкі высокапраасвяшчэннага Філарэта адносна плённага выкарыстання беларускай мовы ў богаслужэбнай практыцы Мінскага Свята-Петра-Паўлаўскага і Свята-Духава кафедральнага сабораў, аб стане Беларускай аўтакефальнай Царквы ў ЗША, аб формах супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы з дзяржаўнымі ўстановамі і сродкамі масавай інфармацыі рэспублікі, аб стаўленні да іншых хрысціянскіх канфесій, аб сутнасці “нацыянальнай ідэі”, аб магчымасці духоўнай асветы ў агульнаадукацыйных школах Беларусі.

Прагучалі ўхвальныя словы Уладыкі ў адрас Брацтва, яго разнастайнай і паспяховай дзейнасці – выдавецкай, сацыяльнай, міжнародных царкоўных зносінаў, арганізацыі паломніцтваў, навуковых канферэнцый, сустрэч з творчай інтэлігенцыяй, актыўнага ўдзелу братчыкаў у царкоўным жыцці.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.