Выдадзена кніга “Счастье моё…” (Дзённікі Іосіфа Голубева: 1916-1923)

1 ліпеня. Выйшла з друку кніга "Счастье моё…" (Дзённікі Іосіфа Голубева: 1916-1923). Дзённікі І. Голубева – адна з нямногіх памятак пра падзеі 1916-1923 гг. у Мінску. Панарама тых вірлівых гадоў прадстаўлена з пазіцыі рабочага-бальшавіка, які праходзіць эвалюцыю ад перакананага камуніста да цалкам расчараванага ў гэтай ідэі чалавека. Перад намі трагедыя главы вялікага сямейства, любячага бацькі, хрысціяніна, які не можа зразумець і прыняць суровыя рэаліі таго часу, паступіцца высокімі маральнымі прынцыпамі. Упершыню перад намі споведзь "маленькага чалавека", які перажыў бурлівыя падзеі пачатку ХХ стагоддзя, чалавека шчырага, памяркоўнага, назіральнага. Кніга падрыхтавана з дапамогай братчыкаў.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.