Адбыўся семінар, прысвечаны Сусветнаму Дню Малітвы аб Тварэнні

21 – 23 верасня адбыўся практычны семінар, прысвечаны Сусветнаму Дню Малітвы аб Тварэнні. Семінар быў арганізаваны камітэтам, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі маладзёжнай філіі Брацтва (брацтва праваслаўнай моладзі ў гонар К. Астрожскага) і Свята-Мікалаеўскага брацтва студэнтаў-медыкаў пры Св.-Петра-Паўласкім саборы. У семінары прынялі удзел 55 маладых вернікаў, прадстаўнікоў брацтва праваслаўнай моладзі К. Астрожскага, Свята-Мікалаеўскага брацтва студэнтаў-медыкаў, Мінскай Духоўнай Семінарыі і Акадэміі, брацтва Ўсіх Беларускіх Святых. На семінары моладзь пазнаёмілася з поглядамі Праваслаўнай Царквы аб пабудове адносін з навакольным асяродзем на аснове Свяшчэннага Пісання. Вялася гаворка пра павышэнне адказнасці моладзі за экалагічны стан ў Беларусі. Былі выпрацаваны прапановы аб сумеснай дзейнасці маладзёжный аб’яднанняў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.