Адбылася сустрэча Міжнароднай міжцаркоўнай групы “Прымірэнне ў Еўропе”

18 – 22 кастрычніка адбылася чарговая сустрэча Міжнароднай міжцаркоўнай групы “Прымірэнне ў Еўропе: задача Цэркваў Беларусі, Польшчы, Украіны і Германіі”. Мінск (дом “Кінанія”) – Віцебск. Праект “Прымірэнне ў Еўропе: задача Цэркваў Беларусі, Польшы, Украіны і Германіі” быў ініцыяваны Евангелісцка-Лютэранскай Царквой Германіі і Польскай Экуменічнай Радай.

Апошняя сустрэча рабочай групы ў межах гэтага праекта адбылася ў Мінску і Віцебску з мэтай азнаямлення з развіццем царкоўнай сітуацыі ў Беларусі, аналізу вынікаў рэгіянальнай украінскай канферэнцыі (Кіеў, красавік 2001 года), планавання наступнай дзейнасці рабочай групы. Адбылося выступленне хора Брацтва перад удзельнікамі сустрэчы.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.