У саборы прайшла паніхіда па Максіму Багдановічу

Панихида по Максиму Богдановичу25 мая у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы была ўшанавана памяць паэта Максіма Багдановіча (1891–1917) у сувязі з 95-годдзем яго спачыну.Паніхіду па-беларуску адслужыў клірык сабора протаіерэй Мікалай Багдановіч з удзелам Брацкага хору. На паніхідзе прысутнічалі супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску, прадстаўнікі інтэлігенцыі, журналісты. Пасля паніхіды протаіерэй Мікалай звярнуўся да прысутных са словам, у якім падкрэсліў, што прыклад Максіма Багдановіча паказвае, як трэба чалавеку жыць, каб памяць пра яго не знікала, а перадавалася “з роду ў род”. І далей айцец Мікалай узгадаў прыклад з уласнага жыцця. Па заканчэнні Санкт-Пецярбургскай Духоўнай Акадэміі ён быў накіраваны для богаслужэбнай практыкі ў сабор Уладзімірскай іконы Божае Маці ў Санкт-Пецярбургу . Ключар гэтага сабора протаіерэй Уладзімір Фаменка, ураджэнец Мінска , звярнуўся да маладога святара з нечаканай просьбай, сказаўшы: “Калі вы з Беларусі, то заспявайце “Зорку Венеру”! І вось яны ўдвух, проста ў храме заспявалі гэтую неўміручую песню на словы М. Багдановіча. Сапраўды, жыццё і творчасць паэта асабліва знакавае і сімвалічнае для сапраўдных патрыётаў, тых, хто не толькі шануе і любіць Беларусь як сваю родную, Богам дадзеную Маці-краіну, але здольны да падзвіжніцкага самаахвярнага ёй служэння.
Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.