Выдадзены №17 альманаха “Праваслаўе”

Праваслаўе-17Пабачыў свет чарговы нумар альманаха "Праваслаўе", падрыхтаваны выдавецкім аддзелам брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў у Мінску і выдадзены выдавецтвам "Orthdruk" у Беластоку (Польшча). Нумар адкрывае артыкул мітрапаліта Валакаламскага, вікарыя Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Іларыёна (Алфеева) "Хрысціянства перад выклікам ваяўнічага секулярызму", у якім раскрываюцца ўмовы выжывання хрысціян у глабальным секулярным свеце. Царкоўна-гістарычнай тэме прысвечаны артыкулы протаіерэя Сергія Гардуна "Асоба мітрапаліта Мелхіседэка (Паеўскага) і праблема кананічнага адзінства Рускай Праваслаўнай Царквы пры Патрыярху Ціхане і яго пераемніках" і іерэя Міхаіла Літвінкі "Служэнне мітрапаліта Гурыя (Ягорава) на беларускай зямлі: 1959-1960 гг.".

У рубрыцы "Даследаванні і меркаванні" надрукаваны артыкул прафесара Івана Чароты "Маці і Багамаці ў творах Максіма Багдановіча". Рубрыка "Постаці" прадстаўляе кнігу Аляксандра Карскага, прысвечаную сусветна вядомаму філолагу-славісту Яўхіму Карскаму. Тэму сучаснага царкоўнага мастацтва раскрываюць артыкулы кандыдата мастацтвазнаўства Вольгі Кірыльчук "Сучасны стан беларускага іканапісу" і Наталлі Лось "У майстэрні іканапісца". Са зместам іншых артыкулаў можна пазнаёміцца, набыўшы альманах у кніжнай лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (Мінск, вул. Ракаўская, 4).

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.