У жніўні выйдзе “Беларускі Праваслаўны каляндар” на 2007 год

Напрыканцы жніўня выйдзе з друку чатырнаццаты выпуск “Беларускага Праваслаўнага каляндара”, падрыхтаваны выдавецкім аддзелам Брацтва ў імя свв. Віленскіх мучанікаў і Свята-Петра-Паўлаўскага сабора.Каляндар на 2007 год складаецца з раздзелаў: Месяцаслоў Звод імёнаў святых Праваслаўныя святы і народны каляндар Па святых месцах Беларусі (Духоўныя святыні Віцебскай епархіі). Выданне ілюстравана выявамі ікон і фатаздымкамі, утрымлівае каляровую тэматычную ўклейку “Да адноўленых святыняў”. Формат 60х84 1/8, 152 стар., вокладка поўнаколерная, мяккая, папера афсетная, тэксты двух і аднаколерныя. Адрас выдавецкага аддзела: 220004, вул. Ракаўская, 4, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор. Жадаючыя набыць каляндар могуць тэлефанаваць: 226-98-15, 203-33-44.

Распечатать Распечатать

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.