Адбылося паломніцтва ў Віленскі Свята-Духаў манастыр

22-23 ліпеня адбылося традыцыйнае штогадовае паломніцтва ў Віленскі Свята-Духаў манастыр, арганізаванае Праваслаўным брацтвам у імя святых Віленскіх мучанікаў.

60 гадоў таму, 26 ліпеня 1946 года, св. мошчы Антонія Іаана і Яўстафія былі ўрачыста вернуты з Масквы, дзе яны знаходзіліся з 1915 года, у Віленскі Свята-Духаў манастыр. Гэтай даце і было прысвечана сёлетняе паломніцтва, у якім акрамя братчыкаў бралі ўдзел прыхаджне многіх праваслаўных храмаў.

Гэтая падзея стала тэмай нататак Таццяны Матрунчык “Па Вільні праваслаўнай”, змешчаных ў жнівеньскіх выпусках газеты “Царкоўнае слова”.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.