Адбылося ўшанаванне Сабора Беларускіх святых

2 ліпеня ў капліцы загараднага Дома міжцаркоўных зносін “Кінанія” адбылося ўшанаванне Сабора Беларускіх святых. Святочную Літургію служыў апякун Брацтва, настаяцель Свята-Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка.

З гэтага дня ў капліцы будзе захоўвацца ікона Сабора Беларускіх святых – дар Свята-Петра-Паўлаўскага собора Мінска. Перад іконай у двары Дома “Кінанія” служыўся малебен.

На ўрачыстасці прысутнічалі братчыкі Праваслаўнага брацтва ў гонар святых Віленскіх мучанікаў, супрацоўнікі Дома “Кінанія”, мясцовыя жыхары.

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.