Адбылася пасхальная брацкая сустрэча

28 красавіка ў прыходскім доме Свята-Петра-Паўлаўскага сабора агульнай малітвай распачалася Пасхальная брацкая сустрэча. Са святам братчыкаў павіншавалі апякун Брацтва, настаяцель сабора протаіерэй Георгій Латушка, і старшыня Брацтва Мікола Матрунчык. Пажаданні і прапановы на далейшую дзейнасць Брацтва выказалі член рады Брацтва Валянціна Трыгубовіч ды іншыя братчыкі. За актыўны ўдзел ў дзейнасці Брацтва і ў сувязі з юбілейнымі датамі брацкімі граматамі былі ганараваны Марына Сідаровіч і Людміла Ганкевіч.

 

Распечатать Распечатать

Комментирование закрыто.